Show notes
Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам.00:00 – вырвана з кантэксту00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў 06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром» 17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку20:26 – «Марзалюка калісьці любіў»22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»?27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці»29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію 33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны»46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная50:46 – Бандэра – герой?56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф?57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ?1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны1:28:44 – 1917 год для Беларусі1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў



