Show notes
Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту00:58 – пра два гады ў адзіночцы03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах»17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках21:12 – што такое «нізкі статус»23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус»25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус»30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба»38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў48:05 – прывілеі аўтарытэтаў52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку54:41 – што здзівіла на волі56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць1:12:55 – за што пасадзілі другі раз1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа»1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску1:36:31 – пра спробы ўцёкаў1:37:32 – пра сям’ю1:38:41 – як змяніла турма



