Show notes
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб. У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем.



