
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем значныя перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі Лукашэнкі, пагрозы ўладаў карыстальнікам Threads, важныя змены ў арганізацыі дабрачынных збораў, гучную гісторыю з кватэрай ад Лукашэнкі для мамы трайнят, а таксама дзіўныя каментары Сяргея Ціханоўскага на адрас жанчын. 00:00 – вырвана з кантэксту00:42 – чаму Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі07:38 – цікавае прызначэнне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю13:09 – новы набор на бясплатны анлайн-курс «Супольнасць NEXT» ад Nation of Leaders: https://bit.ly/47tUOfO14:18 – улады збіраюцца арыштоўваць за скаргі ў Threads?23:28 – што змяніў гучны ўказ Лукашэнкі для дабрачынных збораў38:19 – соль у рэзананснай гісторыі з кватэрай для мамы трайнят45:31 – пра рызыкі развіцця штучнага інтэлекту1:03:22 – у які новы скандал уляпаўся Ціханоўскі1:18:44 – чый Шагал
Oct 4
1 hr 27 min

У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, барацьбу ўладаў з казіно і інтарэсы сям’і Лукашэнкі, а таксама засілле аўто ў дварах. Спрачаемся пра скандальныя калготы Conte і гаворым пра тое, чаму ўвядзенне надгляду дзяцей у школах так раззлавала бацькоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:56 – што трэба разумець пра новыя вызваленні палітвязняў20:46 – пра паездку Пачобута ў Беларусь23:57 – што за новыя дэвайсы WAHL для жанчын29:23 – чаму Лукашэнка абурыўся казіно і пры чым тут яго сям’я35:20 – дзе служыць Мікалай Лукашэнка?37:48 – як улады будуць вырашаць праблемы з аўтамабілямі ў дварах46:36 – што за скандальныя калготы Conte57:42 – навошта ў школах увялі шмон дзяцей1:08:23 – рэзанансная гісторыя з маршрутчыкам1:16:30 – Воля адказвае на пытанні гледачоў
Sep 20
1 hr 22 min

Герой новай вялікай гутаркі ТОК – Канстанцін Каверын, вядоўца ранішняга шоў «Обычное утро», а некалі – вядоўца шоў «Утро в большом городе» на радыё Unistar і дыктар футбольнага клуба БАТЭ.У вялікай размове – пра тое, як моцна змяніліся яго погляды і каштоўнасці за гады ў эміграцыі. Пра герояў і антыгерояў, пра палітыку, пра «Обычное утро» з Марынай Ментусавай, пра культуру адмены, пра выхаванне дачкі і новыя перажыванні.00:00 – вырвана з кантэксту00:44 – пра тых, хто з’ехаў і хто застаўся06:50 – чаму не вернецца ў Беларусь08:23 – пра Менск і Варшаву09:30 – пра ўзровень жыцця10:39 – чаму з’ехаў з Беларусі13:19 – пра сапраўднае прозвішча15:02 – калі пачаў цікавіцца палітыкай22:31 – як змяніўся пасля запуску «Обычного утра»23:52 – стаўленне да чыноўнікаў26:12 – пра перапалку са святаром27:36 – пра Святлану Ціханоўскую28:02 – пра Сяргея Ціханоўскага29:08 – пра Марыю Калеснікаву30:20 – стаўленне да Віктара Бабарыкі31:36 – пра Капскага і БАТЭ36:43 – пра Арыну Сабаленка37:52 – пра Аляксандра Глеба і Ігара Стасевіча41:04 – пра дзейнасць Ганны Сялук45:43 – пра Макса Каржа47:23 – пра Славу Камісаранку і Ваню Усовіча49:33 – з чаго смяецца, што чытае і што слухае55:36 – пра культуру адмены, стаўленне Стрыжака і стаўленне да беларускай мовы1:01:51 – стаўленне да фемінізму1:04:35 – пра адносіны з дачкой1:09:42 – пра працу з Марынай Ментусавай1:12:49 – чаму з праекта сышла Людміла Міласлаўская1:13:47 – пра Зянона Пазняка і ідэнтычнасць1:21:29 – пра рост нацыяналістычных настрояў у Польшчы1:26:54 – пра Мікіту Мелказёрава і Сашу Івуліна1:31:15 – пастскрыптум
Sep 6
1 hr 32 min

У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і эканамічная аглядальніца Вольга Лойка разбіраюць заявы міністра адукацыі і рэжым у школах, абмяркоўваюць прыезд у Беларусь дэлегацыі з Афганістана, сустрэчу Лукашэнкі з бізнэсоўцамі і важную праблему ў сістэме аховы здароўя, а таксама гучныя пагрозы з боку Сяргея Ціханоўскага. 00:00 – абвесткі01:13 – разбіраем заявы міністра адукацыі Іванца04:12 – што будзе з рэпетытарамі11:35 – арфаграфічны рэжым у школах20:54 – НОВЫ НАБОР на бясплатны анлайн-курс «Майстэрства зносін» ад адукацыйнага хаба Nation of Leaders https://nationofleaders.org/usie-kurs...22:06 – што з прыватнай адукацыяй29:20 – навошта талібы прыехалі ў Беларусь34:55 – што Лукашэнка хоча ад бізнэсоўцаў44:30 – важная праблема ў сістэме аховы здароўя52:05 – гісторыі пра пераезды ў Беларусь58:38 – каму пагражае Сяргей Ціханоўскі1:15:38 – дзіўны падарунак Лукашэнку
Aug 30
1 hr 17 min

💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем нашумелы крэдыт пад 1%, змены ў выплаце дэкрэтных, адпраўку ў акопы работнікаў сельскай гаспадаркі, наступствы ўдараў па Wildberries, скандал з запраўкамі «Беларусьнафта», а таксама канферэнцыю «Новая Беларусь». Згадваем і фільм «Калабок», які не ўзгадняе Мінкульт.00:00 – вырвана з кантэксту01:09 – маладых мам пачулі: што будзе з выплатамі10:00 – для каго стварылі крэдыт пад 1%14:39 – перспектывы «Сілаў спецыяльных сельскагаспадарчых аперацый»21:24 – якая сітуацыя з Wildberries35:36 – галоўныя высновы з канферэнцыі «Новая Беларусь»57:24 – чым заняты Сяргей Ціханоўскі1:01:38 – скандал з «Беларуснафтай» і што трэба жанчынам1:16:19 – што не так з фільмам «Калабок», які не ўхваляе Мінкульт🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
Aug 16
1 hr 20 min

Госць новага выпуску ТОК – вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар цэнтра BEROC Леў Львоўскі. У вялікай размове – пра тое, што адбываецца ў эканоміцы Беларусі, стан прадпрыемстваў-гігантаў, а таксама пра зрухі ў дэмаграфіі, якія могуць змяніць наша жыццё. Леў тлумачыць, чаму ўзляцелі цэны на нерухомасць і ацэньвае ролю беларускіх НПЗ і перспектывы атамнай энергетыкі. А таксама расказвае пра сябе, дзяцінства, ідэнтычнасць і талерантнасць, расейскі і беларускі менталітэт. 00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – эканоміка залежыць ад аднаго фактара07:22 – як на Беларусь паўплывае спыненне вайны09:49 – што адбываецца на заводах МАЗ, МТЗ, БМЗ, БелАЗ, МЗКТ17:39 – НАВІНКІ КНІГ ад выдавецтва «Гутэнберг» https://gutenbergpublisher.eu22:24 – ці можа здарыцца калапс26:12 – чаму з’язджаюць дактары і праграмісты28:10 – якая будзе сітуацыя з пенсіямі і што чакае маладых людзей31:28 – пра дзяцінства ў Пермі і пра тое, як апынуўся ў Беларусі38:51 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў43:30 – пра талерантнасць беларусаў49:08 – пра цану жыцця57:13 – пра ідэнтычнасць1:10:24 – ці могуць знікнуць пенсіі1:19:30 – чаму трэба падвышаць пенсійны ўзрост 1:26:19 – ці трэба змяншаць дэкрэтны адпачынак1:34:45 – пяцёрка найбольш паспяховых кампаній 1:40:14 – пра атамную энергетыку і ці трэба Беларусі яшчэ адна АЭС1:44:35 – галоўныя крыніцы даходу сям'і Лукашэнкі1:48:57 – што адбываецца з цэнамі на нерухомасць1:53:22 – якія перспектывы ў крыптавалют1:56:50 – удар па НПЗ: што будзе пасля?2:01:25 – хто купляе беларускія нафтапрадукты2:15:20 – якія санкцыі б’юць найбольш балюча 2:18:36 – які інтарэс амерыканцаў у Беларусі
Jul 26
2 hr 25 min

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прыезд узбекаў у Беларусь на працу, вяртанне легендарнай чыноўніцы Надзеі Каткавец у абойму, мэсэдж расейскага мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі заходнім элітам, шлях Колі Лукашэнкі і атаку Азаронка і Гігіна на ўсё беларускае.00:00 – вырвана з кантэксту00:56 – што паказала сітуацыя з прыездам узбекаў у Беларусь на працу 14:26 – чаму ў Віцебскай вобласці не хапае працоўных рук17:56 – чаму Лукашэнка вярнуў Надзею Каткавец19:04 – што сабой уяўляў БНБК пры Каткавец21:29 – Лукашэнка дабраўся да аграхолдынгу «Купалаўскае»27:16 – мільярдэр Мельнічэнка зменіць Расею?40:28 – чаму асобны трэк шкодзіць Колі Лукашэнку47:47 – чаму ўнучка Лукашэнкі не здавала ЦТ52:00 – Азаронак з Гігіным пайшлі ў атаку на ўсё беларускае1:01:14 – як русіфікуюць школы1:05:00 – у Беларусі заблакуюць тыкток і трэдс?1:17:36 – новы мерч для жанчын ад Лукашэнкі
Jul 19
1 hr 20 min

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму беларусы едуць у Крым і як ставяцца да расіян у Беларусі, ці насамрэч нашы людзі кепска працуюць, як лічыць кіраўніца «Камволя». І разам з доктарам Станіславам Салаўём разбіраем рэальны стан медыцыны ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:52 – што азначае прыезд Мазепіна ў Мінск08:52 – беларусы кепска працуюць?11:57 – колькі працуюць у развітых краінах18:05 – беларусам прапануюць адпачыць у Крыме23:43 – расіяне рвуцца ў Беларусь?37:34 – што хаваюць за лічбамі дактары45:47 – як у Беларусі рыхтуюць дактароў58:41 – колькі зарабляюць дактары1:07:25 – навіны пра Ксюшу са СМА1:29:09 – што трэба мяняць у медыцыне1:32:52 – чаго дабіваецца сістэма, калі кашмарыць бацькоў студэнтаў1:41:58 – чаму Аліна Харысава трапіла ў пастку КДБ1:53:57 – пра «бацькаву кашулю» для трэцяга народжанага
Jun 14
1 hr 59 min

У новым выпуску ТОК размаўляем з блогерам, палітычным аналітыкам Міколам Дзядком. У мінулым – лідарам анархісцкага руху. У вялікай размове Мікола распавядае пра ўласныя погляды і тлумачыць, як трэба змяняць сістэму. Гаворыць пра сутнасць «левай ідэі» і чаму сам цяпер не верыць у ідэалогіі, ацэньвае Леніна, тлумачыць стаўленне да Ціханоўскай, Статкевіча і Бабарыкі, а таксама рэзка крытыкуе «культуру адмены» і адказвае тым, хто «ў белым паліто».
Jun 7
2 hr 3 min

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і рэакцыю Лукашэнкі, а таксама стратэгію Марыі Калеснікавай. Гаворым пра тое, ці здымуць санкцыі на калій і чаму Лукашэнка сам зрывае «вялікую здзелку». 00:00 – вырвана з кантэксту00:45 – Ціханоўская прабіла сцяну10:13 – адкуль на Беларусь рыхтуецца напад20:35 – чарговы фэйл спічрайтара Лукашэнкі22:39 – што не так з прыцягненнем інвестыцый у Беларусь26:00 – ці здымуць санкцыі з беларускага калію33:52 – навошта арыштавалі Хлястова38:50 – што дасць сустрэча Бяляцкага з Папам44:07 – што прапануе Калеснікава56:40 – навошта Беларусь адабрала немаўля ў жанчыны з Гвінеі1:05:22 – Макс Корж рэабілітаваў рэпутацыю беларусаў1:15:12 – Дзмітрый Лукашэнка і Лойка глядзяць адно і тое ж
May 31
1 hr 19 min
Load more
