TOK | TALK Беларусь
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК
1 hour 55 minutes Posted Dec 17, 2023 at 7:40 am.
– ТОК – на Кіпры!
– як Цэслер жыве на Кіпры
– апантанасць у мастацтве
– чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой
– пра мінскія рэстараны
– пра Камароўку, каву, слівы і памідоры
– як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі
– чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць
– пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы
– як павінен выглядаць помнік бульбе
– чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар»
– чаму помнік Леніну ў Беларусі – найлепшы ў свеце
– пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву
– БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган
– пра 1970-я і што іх вызначала
– самы авангардны мастак Беларусі
– пра «забароненага» Кіма Хадзеева
– натхняўся Пікаса, Заборавым
– як ужываўся з Войчанкам
– калі ўсвядоміў сябе беларусам
– чым беларусы адрозніваюцца ад расіян
– пра Мінск, чысціню і Нацыяналку
– калі пераехаў у Мінск і дзе жыў
– пра Алексіевіч
– пра Суціна, Шагала і Малевіча
– пра саўковае і амерыканскае кіно
– «Чыноўнікамі нараджаюцца»
– пра мастака Савіцкага і антысемітызм
– пра бабулю, якая паўплывала найбольш
– пра яўрэйскую кухню
– погляд на вайну ў Ізраілі
– як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву
– чаму не прамаўчаў у 2020-м
– ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м
– пра Бабарыку і Калеснікаву
– пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі
– пра традыцыю святкавання дзён народзінаў
– «Трымае бабулін гумар»
0:00
1:55:10
Download MP3
Show notes
Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар». У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ты і нашу будучыню.