TOK | TALK Беларусь
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
ЦІХАНОЎСКАЯ — адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку | ТОК
1 hour 59 minutes Posted Dec 31, 2023 at 6:55 am.
— вырвана з кантэксту
— як сустракае Новы год
— ці чытае «Советскую Белоруссию»
— ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе
— што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх
— пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску
— як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе
— як перамагла свой галоўны страх
— што дзеці памятаюць пра Беларусь
— апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага
— жыццё — турма?
— дзе прастора свабоды
— калі прачынаецца і колькі працуе
— адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»
— чаму не звальняе Франака Вячорку
— Пракоп'еў — чалавек-свята
— ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў
— «Адпусці людзей, не будзь трусам»
— пытанні ад людзей знутры Беларусі
— што падштурхоўвае Беларусь да Расіі
— калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць
— як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь
— ці ўзнікла хімія з Зяленскім
— аб прызначэнні Генадзя Манько
— як ацэньвае працу Сахашчыка
— каго прызначыць на замену Азараву
— пра раскол у «Байполе»
— што новага адкрыла пра Латушку
— пра «план Пракоп'ева»
— пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок
— з чаго могуць вырасці перамены
— чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці
— ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай
— чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі
— пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу
— пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»
— дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі
— што казаць тым, каму няважная дэмакратыя
— Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы
— што парадавала ў 2023 годзе
— пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні
— пасланне кіраўніцтву Літвы
— пасланне новаму ўраду Польшчы
— як змянілася пазіцыя па Расіі
— чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай
— што б сказала Аляксею і Юліі Навальным
— што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе
— ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м
— хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі
— БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве
— чалавек года
— што б сказала палітвязням
— што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі
— ці прабачыць Лукашэнку
— пажаданні беларусам у новым годзе
0:00
1:59:55
Download MP3
Show notes
Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі.