
КОРШУНАЎ – рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі, роля Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю
Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі». Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў – гэта добрая якасць.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – найгоршы рэйтынг у гісторыі 02:50 – як выперлі з Інстытута сацыялогіі08:57 – «У Лукашэнкі ніякіх даных няма»13:46 – колькі праўды ў меме «Саша 3%»17:26 – чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80%22:30 – які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі27:15 – як уплывае мантра «Абы не было вайны»29:32 – на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі 30:31 – хто можа перамагчы Бондараву31:54 – ці працуе ашалелая прапаганда33:56 – чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой35:21 – ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ 35:53 – чысткі ў Акадэміі навук37:27 – пра кіраўніка Акадэміі Гусакова38:31 – пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку41:20 – у якім стане беларуская навука42:25 – роля Ярмошынай45:16 – хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі46:32 – колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м48:33 – што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі49:31 – дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі54:12 – як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі57:01 – колькі пасіянарных ябацькаў1:00:05 – ці беларусы цярпілы?1:05:08 – пра сямейны індывідуалізм беларусаў1:08:14 – чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў1:09:45 – ці працуе дэманізацыя Захаду1:11:28 – як беларусы ставяцца да вайны і Расіі1:12:46 – якая падтрымка ў Пуціна1:13:51 – як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна1:17:49 – калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены1:20:24 – чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы1:21:31 – чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года1:24:11 – хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі1:26:24 – як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі1:28:58 – што не так з беларускай школай1:31:27 – ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць1:35:18 – пра дачку ва Украіне1:36:08 – БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына1:37:53 – як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі1:38:54 – ці прагаласуюць беларусы за Качанаву1:41:49 – давер да арміі, судоў, міліцыі
This podcast uses Anchor (from Spotify) for stats, tracking, and dynamic audio. What this means Timestamps may be slightly off because ads are inserted dynamically. Episodes play from the podcast's own servers, unmodified. Not affiliated with Podbay.
