Show notes
У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу», арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства.00:00 – вырвана з кантэксту00:43 – як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага»03:39 – чаму прапусціла Плошчы05:39 – пра выбары 1994 года07:59 – як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой12:24 – памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?»14:06 – чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю16:35 – першая міністарка – адкрытая лесбіянка18:25 – камінг-аўт перад сям’ёй22:45 – навошта Беларускі саюз жанчын25:20 – чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды27:38 – пра сустрэчу з Качанавай28:00 – ці мае ўплыў Абельская29:38 – Лукашэнка сэксіст?31:58 – ці ёсць сэксісты ў апазіцыі36:43 – каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова39:52 – чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі42:30 – хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў46:24 – «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?»50:15 – з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі54:26 – што можа зрабіць Ватыкан58:03 – пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму1:04:26 – ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні 1:08:19 – крытыка службы «Адно акно»1:12:06 – БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг1:13:44 – пасадзіла 100 дрэваў1:16:13 – пра складаныя стасункі з бацькам1:23:17 – як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК1:32:00 – калі трэба выходзіць з адносін1:33:57 – пра Саладуху1:37:15 – як беларускі трапляюць у рабства1:43:31 – пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне»1:46:17 – дзіўны ліст, які прыйшоў у турму1:51:55 – самая шчаслівая раніца



