Show notes
Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкарпаравацца ўнутр кібераў. Дае парады па бяспецы і акрэслівае палітычную пазіцыю кіберпартызан. 00:43 – пра кіберпартызан унутры Беларусі 02:31 – як стала прадстаўніцай кіберпартызан08:04 – ці плацяць кіберпартызаны заробак Юліяне09:40 – як прымаюцца рашэнні і хто галоўны11:35 – якімі базамі валодаюць кіберпартызаны, хто мае да іх доступ14:35 – як выкачваліся міліцэйскія базы18:17 – колькі атак робяць кіберы за год і які сэнс узломліваць «Прэсбол» 20:55 – у чым сэнс тры разы ўзломліваць Акадэмію кіравання Лукашэнкі21:28 – адказ Пазняку на крытыку пасля ўзлому БДУ26:43 – «Беларусаў душыць рэжым з аднаго боку, а з іншага – кіберпартызаны»?32:29 – як ставіцца да Пазняка35:01 – дзе мяжа хактывізму39:42 – як кіберпартызаны паралізавалі чыгунку ў часе наступу на Кіеў43:54 – што з сябе ўяўляе рух «Супраціў»45:24 – пра сілавы сцэнар51:39 – ці рыхтуюцца кіберпартызаны да выбараў 2024 і 2025 гадоў53:51 – ці ёсць у кіберпартызан свой план «Перамога»55:21 – чаму давярае Шчыгельскаму58:19 – пра кааліцыю з Вольгай Карач і ШОС59:38 – што звязвае кіберпартызан з Кулажанкам1:01:49 – пра кантакты з КДБ1:07:44 – БЛІЦ: Стыў Джобс ці Біл Гейтс, бургеры ці дранікі, Вольскі ці Міхалок, Сахашчык ці Кабанчук1:08:24 – палітычная пазіцыя кіберпартызан: за што і за каго1:12:24 – чаму аб’ядналіся з Палком Каліноўскага, а не Офісам Ціханоўскай1:14:02 – стаўленне да Ціханоўскай1:14:24 – кіберпартызаны за Белпол ці Байпол?1:15:30 – ці маюць сэнс праверкі на паліграфе?1:16:27 – пра ІТ-роту Лукашэнкі і спробы агентаў увайсці ў кіберпартызаны1:24:10 – ці перагарнулі айцішнікі старонку1:25:21 – якіх агентаў Лукашэнка адпраўляе за мяжу1:29:41 – як падрыхтавацца да спробаў сілавікоў залезці ў гаджэты1:31:43 – пра злівы баз крамаў са звесткамі беларусаў 1:35:00 – як зрабіць, каб беларусы не глядзелі на Расію1:37:34 – дзе будзе вырашацца лёс Беларусі: у Беларусі, ва Украіне ці ў Расіі1:38:14 – як апынулася ў Нью-Ёрку1:38:56 – пра мужа-амерыканца1:40:43 – чым зарабляе1:41:49 – што можа змяніць сітуацыю ў Беларусі



