Show notes
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры. Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву. Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП – БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты – гэта нармальна.



