TOK | TALK Беларусь
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
АНДРЭЙ ПАВУК — пра развод, чыноўнікаў у палоне, Дзягельку, трасянку, «Красную зелень» і Ляўчук
1 hour 25 minutes Posted Aug 22, 2023 at 1:25 pm.
0:00
1:25:22
Download MP3
Show notes

Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп.

Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расею.
Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелькі песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік.
У гутарцы ТОК Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелькай і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра стасункі з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А пры канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей.