TOK | TALK Беларусь
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
ЛУПАНОСАЎ – пра Карпянкова, Кубракова, Церцеля і як ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў
1 hour 6 minutes Posted Aug 22, 2023 at 1:23 pm.
0:00
1:06:38
Download MP3
Show notes

Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу. Працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да таго працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ да таго — у крымінальным вышуку, агулам не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы.

У гутарцы ТОК мы распытваем Станіслава пра тое, як працуе сістэма праслухоўкі і як сілавікі ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Даведваемся інсайды справаў Ціханоўскага і праваабарончага цэнтра «Вясна», да якіх падключылі Лупаносава. Аналізуем, чаму сілавікі так трымаюцца за Лукашэнку хто хацеў бы заняць яго крэсла. Праходзімся па персаналіях топ-сілавікоў: міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і яго намесніка Мікалая Карпянкова, старшыні КДБ Івана Церцеля і іншых. Размаўляем аб прарасейскіх настроях, агентах і кампрамаце.