Утульны горад
Утульны горад
Даша
Гарадскі актывізм: клумбы, Новы Свет і дзяржаўная служба
47 minutes Posted Apr 29, 2023 at 12:50 pm.
0:00
47:45
Download MP3
Show notes

Гарадскі актывізм – тэма, у якой мы разбіраемся сумесна з Кацярынай – вядоўцай падкаста «Вясна прыйдзе» праваабарончай арганізацыі “Вясна” – і нашай ананімнай эксперткай. На жаль, у сучасных умовах мы можам размаўляць са спецыяліст_камі па гарадскім актывізме толькі на ўмовах ананімнасці.

Што такое гарадскі актывізм, хто ім займаецца і ці можа быць чыноўнік актывістам, слухайце ў гэтым выпуску падкаста “Утульны горад”.

  • Актывісты – гэта тыя, якія выходзяць з плакатамі?
  • Чаму рабіць клумбы ля пад’ездаў – гэта таксама актывізм?
  • Як раварысты пераўтвараюцца ў актывістаў?
  • Днём – выкладчыкі, ноччу – актывісты. Чаму менавіта гісторыкі заўсёды такія актыўныя?
  • Для чаго дамаўляцца з дзяржавай, калі займаешся актывізмам?
  • Што штурхае актывістаў станавіцца чыноўнікамі?