Утульны горад
Утульны горад
Даша
Што такое фемінісцкая ўрбаністыка і чаго бракуе жанчынам?
1 hour Posted Apr 22, 2023 at 7:20 am.
0:00
1:00:49
Download MP3
Show notes
Калі адбываюцца нейкія фемінісцкія акцыі, у каментарах у медыях часта ўзнікаюць тыя ж самыя фундаментальныя пытанні:

  • навошта патрэбны фемінізм;
  • ці не ўсіх правоў жанчыны ўжо дасягнулі;
  • чаго яшчэ бракуе гэтым феміністкам.

Насамрэч, жанчынам бракуе шмат чаго, але паколькі мы ў падкасце разбіраем урбаністычныя пытанні, то мусім разабрацца, чаго бракуе жанчынам менавіта ў гарадской прасторы.

Пагаварылі аб гэтым з гарадской сацыялагіняй і феміністкай Анастасіяй Галаўнёвай.