Утульны горад
Утульны горад
Даша
Свеціць, але не грэе. Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з атамнымі электрастанцыямі
34 minutes Posted May 6, 2023 at 6:28 am.
0:00
34:11
Download MP3
Show notes
У красавіку 2023 у Гродне раптам знікла электрычнасць. Знікла - і дала нам зразумець, як моцна мы ад яе залежым. Аказваецца, калі не працуюць тэрміналы, згасаюць светлафоры і заміраюць пасярод дарогі тралейбусы, гарадское жыццё блізкае да калапсу.

  • Адкуль у горадзе ў прынцыпе бярэцца электрычнасць?
  • Як яна можа знікнуць?
  • Чаму экаактывісты супраць таго, каб электрычнасць здабывалі на атамных станцыях?

Разбіраемся разам з экаактывісткай Ірынай Сухій, якая ачаляе антыядзерны накірунак у арганізацыі “Экадом”.