
САХАШЧЫК – пра Залужнага, Хрэніна, Пракоп’ева і як ледзь не загінуў пад «Іскандэрам» | ТОК
У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці.Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі.Але гэтая размова не толькі пра вайну. Валерый расказвае пра сваіх пяцярых дзяцей і як яго змяніла малодшая пяцігадовая дачка, дзеліцца гісторыяй знаёмства з жонкай, якая адбылася дзякуючы Tut.by, і тлумачыць, як думаць, як бізнэсовец.👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/
This podcast uses Anchor (from Spotify) for stats, tracking, and dynamic audio. What this means Timestamps may be slightly off because ads are inserted dynamically. Episodes play from the podcast's own servers, unmodified. Not affiliated with Podbay.
