Show notes
Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца ў лазнях. Пра дзейнасць спецслужбаў, інфільтраванасць якіх у МЗС сёння рэкордная. Інсайды з «мінскіх пагадненняў» па Украіне, да арганізацыі якіх спрычыніўся, і перапахавання Каліноўскага ў Вільні, дзе суправаджаў віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку. 00:00 – вырвана з кантэксту00:43 – пра мізэрныя заробкі ў МЗС07:58 – чаму сышоў з МЗС 11:09 – пра апазіцыю ў МЗС14:48 – закуліссе «мінскіх пагадненняў» 16:44 – уражанні ад Меркель, Парашэнкі, Аланда і Пуціна22:09 – пра ролю Лукашэнкі ў перамовах23:07 – пра перапахаванне Каліноўскага ў Вільні і Ігара Петрышэнку27:33 – КОНКУРС: разыгрываем настолку «Шляхта»29:31 – чым Алейнік адрозніваецца ад Макея32:57 – стаўленне да Макея38:40 – пра беларускую мову ў дыпламатыі44:35 – як палітычныя пытанні вырашаюцца ў лазнях49:14 – чым кормяць і чым пояць дыпламатаў53:00 – хто гатуе дранікі беларускім паслам54:19 – як Алене Купчыной удалося збудаваць кар’еру ў МЗС55:36 – як Пяткевіч трымала падначаленых у страху58:00 – наколькі верагодная вайна ў Беларусі59:23 – ці ёсць у Захада план па Беларусі1:05:21 – чаму Захад абрубіў фінансаванне «Байполу»1:12:10 – ці можна вырашыць расійскае пытанне знутры1:15:22 – як далёка Беларусі да Паўночнай Карэі, і чаму ніхто нічога не можа зрабіць з дыктатурай1:20:02 – пра дачку Кім Чэн Ына і Мікалая Лукашэнку1:23:32 – пра знаёмства з Мікалаем Лукашэнкам1:29:57 – БЛІЦ: Андрэй Грамыка ці Генры Кісінджэр, Ангела Меркель ці Маргарэт Тэтчар, Корж ці Міхалок1:33:24 – навошта Лукашэнка забараніў мяняць пашпарты за мяжой1:36:43 – ці прызнае Еўропа пашпарт «Новай Беларусі»1:42:57 – што Лукашэнка хоча атрымаць ад Афрыкі1:46:41 – пра ролю бізнэсоўца Зінгмана1:48:14 – як працуюць спецслужбы ў МЗС1:58:04 – каго накіроўваюць працаваць у расійскае пасольства1:59:39 – чаму экс-сілавікоў Раўкова і Канюка накіравалі пасламі2:01:44 – хто будзе стратэгічным партнёрам «Новай Беларусі»2:03:45 – калі ў Беларусь вернецца «Макдональдс»👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/



