Утульны горад
Утульны горад
Даша
Бясшвоўнасць перасоўвання: як зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі?
35 minutes Posted Nov 4, 2023 at 11:37 am.
0:00
35:52
Download MP3
Show notes
У вялікіх гарадах, каб патрапіць з аднаго пункта ў іншы, даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам. Часта мы нават не можам абысціся адным сродкам транспарту: даводзіцца, напрыклад, перасаджвацца з аўтобуса на тралейбус. Невялікія адлегласці мы можам прайсці пешшу або арандаваць ровар ці самакат. Калі мы гладка і без асаблівых намаганняў трапляем у патрэбнае месца праз розныя сродкі транспарту, то можна казаць пра бясшвоўнасць перасоўвання.

Пра тое, якой мусіць быць гарадская мабільнасць, пагаварылі з Ілонай Эльяшэвіч з Менскай урбаністычнай платформы.

  • Што такое бясшвоўнасць перасоўвання?
  • Дзе нас напаткаюць тыя самыя “швы”?
  • Чаму чакаць перасадкі паўгадзіны – гэта не ок?
  • Колькі часу мусіць займаць вандроўка па горадзе?
  • Як мусяць выглядаць білеты на грамадскі транспарт?
  • Чаму блуканні турыстаў і турыстак – праблемы для ўсяго горада?

Сайт Менскай Урбаністычная Платформы: https://www.mienskurban.space/