Утульны горад
Утульны горад
Даша
Устойлівы горад: ААН, бяспека, інклюзія і карысць падкастаў
35 minutes Posted Oct 28, 2023 at 7:23 am.
0:00
35:03
Download MP3
Show notes
17 мэт устойлівага развіцця – канцэпцыя, якую распрацавала ААН у 2015 годзе. Згодна з мэтамі ўстойлівага развіцця, ліквідацыя беднасці, напрыклад, павінна ісці рука аб руку са стратэгіямі, якія паляпшаюць здароўе і адукацыю, памяншаюць няроўнасць і стымулююць эканамічны рост – і ўсё гэта адначасова змагаецца са змяненнем клімату і працуе над захаваннем акіянаў і лясоў. Адна з 17 мэт – устойлівасць гарадоў. Што ААН разумее пад устойлівасцю гарадоў? Пагаварылі пра гэта з прадстаўніком арганізацыі «Інтэракцыя» Іванам Шчадранком.

  • Што такое ўстойлівы горад?
  • Па якіх крытэрах можна памераць устойлівасць?
  • Як даведацца, ці дастаткова горад бяспечны і інклюзіўны?
  • Чаму Гродна звычайна – на першых месцах рэйтынгаў беларускіх гарадоў?
  • Пра што кажа факт існавання падкаста «Утульны горад» у кантэксце ўстойлівасці?