Утульны горад
Утульны горад
Даша
Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе
28 minutes Posted Jun 3, 2023 at 1:50 pm.
0:00
28:28
Download MP3
Show notes
Краязнаўства ў Гродне мае спецыфічную афарбоўку. У гэтым горадзе краязнаўства – гэта не толькі збор гістарычных цікавостак, але і грамадзянскі актывізм. Менавіта краязнаўцы ў Гродне выхадзілі з пікетамі, рабілі апытанні грамадскага меркавання і вялі перамовы з уладамі. Звычайна гэтая актыўнасць была звязаная з захаваннем ці разбурэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму гродзенскія краязнаўцы ператвараюцца ў актывістаў? Якая іхная звычайная роля ў гарадах? Пагаварылі з адным з найбольш вядомых гродзенскіх краязнаўцаў Мечыславам Супронам.

  • Хто займаецца краязнаўствам?
  • Калі краязнаўцы пераўтвараюцца ў палітычных актывістаў?
  • Чаму гродзенскія краязнаўцы падобныя да рок-зорак?
  • Навошта чыноўнікам пытацца парады краязнаўцаў?
  • Хто нясе адказнасць за гісторыка-культурную спадчыну ў горадзе?
  • Ці можна займацца вывучэннем горада, калі не жывеш у гэтым горадзе?

Паслухайце таксама выпуск падкаста “Говорит Гродно” з “віртуальным краязнаўцам” Яўгенам Аснарэўскім: https://hrodna.life/podcast/ або https://govorit-grodno.mave.digital/ep-7