Утульны горад
Утульны горад
Даша
Рынак вырашае: парадоксы рынку нерухомасці ў Беларусі
47 minutes Posted May 27, 2023 at 2:28 pm.
0:00
47:06
Download MP3
Show notes
Нерухомасць – недасяжная мара, выгаднае ўкладанне ці прыбытковы бізнес? Для розных людзей – па-рознаму. Для эканамістаў нерухомасць можа быць увогуле аб’ектам даследаванняў, бо па гэтым рынку звычайна бачна, што адбываецца ў грамадстве. Але беларускі рынак жытла мае свае парадоксы. Напрыклад, ёсць попыт на кватэры і катэджы, якія каштуюць сотні тысяч долараў, пры сярэднім заробку крыху больш за $500. Або пасля 2020 і 2022 гадоў беларусы ўсё яшчэ купляюць кватэры ў Беларусі, а не прыглядаюцца да нерухомасці ў бліжэйшым замежжы. Пра гэтыя і не толькі парадоксы пагаварылі з Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.

  • Што такое рынак нерухомасці?
  • Колькі каштуюць кватэры ў беларускіх гарадах?
  • Як мяняюцца цэны на жытло ў Беларусі?
  • Чаму кватэра на ўскрайку Мінска даражэй за кватэру ў цэнтры Гродна?
  • Дзе шукаць кватэру ў арэнду?
  • Чаму ў беларускіх кватэрах такія дзіўныя рамонты?
  • Якія кватэры лепшыя: беларускія ці замежныя?
  • Адкуль у беларусаў сотні тысяч доляраў на катэджы?

Сайт Менскай Урбаністычнай платфомы: https://www.mienskurban.space/

Telegram-канал Менскай Урбаністычнай платфомы: https://t.me/minskurban

Instagram Менскай Урбаністычнай платфомы: http://instagram.com/miensk_urban_platform