Show notes
У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-га. Апісвае брутальнае затрыманне і ціск у няволі. А таксама называе, хто быў бы найлепшым пераемнікам Лукашэнкі.



