Show notes
📚НАБЫВАЙЦЕ КНІГІ ў Gutenberg Publisher: https://gutenbergpublisher.euУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем экзатычнае турнэ сям’і Лукашэнкі і што за ім можа стаяць. Гаворым пра план фінляндызацыі Беларусі ад Вадзіма Пракоп’ева і Сяргея Ціханоўскага, а таксама публічныя прэтэнзіі да апошняга ад Сяргея Бяспалава, яго былога прэс-сакратара. Тлумачым, чаму Літва не можа вырашыць праблему з метэазондамі, якія паралізуюць галоўны аэрапорт. Згадваем барацьбу прарасійскай дзяячкі Вольгі Бондаравай з выбітнай беларускай паэткай Ларысай Геніюш. Кажам пра раптоўную папулярнасць Аляксея Хлястова, а таксама пра тое, чаму расіяне ўзненавідзелі Ларысу Доліну. І, вядома, новы пароль беларусаў: «Што рабіў Ігар? Ішоў бухі дамоў».

