Show notes
Госць новага выпуску ТОК – вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне. У вялікай размове – пра тое, як лёгка палепшыць якасць жыцця і папярэдзіць многія хваробы, зразумеўшы патрэбы свайго арганізма. Пра пераяданне і дыеты, залежнасці ад вэйпаў і серыялаў, стрэсы і антыдэпрэсанты, а таксама шмат іншага. Андрусь таксама расказвае, як прыйшоў да беларускасці і апынуўся на Кіпры, чаму сышоў з дзяржаўнай медыцыны і пачаў пісаць кнігі.

