Show notes
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым пра незайздросны лёс былых вядомых дэпутатаў, успышку небяспечнай хваробы, якую ўлады схавалі, і сцэнары для будучыні Беларусі.



