Show notes
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны.📍ЛАКАЦЫЯ: цір Bema60, Варшава https://bema60.pl00:00 – вырвана з кантэксту00:34 – як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі03:25 – як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць04:27 – рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі06:15 – што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі08:47 – што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года10:17 – што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь13:33 – як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску15:37 – ці гатовая беларуская армія да вайны16:49 – беларускія ССА vs «Азоў»18:35 – ці баяцца Залужнага ў Беларусі19:36 – «Буданаў – цікавы чалавек»20:22 – як у войску ўспрымаюць каліноўцаў22:51 – ССА vs каліноўцы25:07 – чаму не пайшоў ваяваць26:16 – пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка26:57 – страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema6028:46 – пра факультэт разведкі29:29 – колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі30:46 – ці часта параўноўваюць з бацькам32:50 – на якіх пасадах служыў у ССА33:30 – якія аперацыі выконваюць ССА34:29 – за што сорамна34:47 – пра кіраўніка ССА Дзенісенку37:15 – пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА38:35 – пра жанчын у ССА40:20 – ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў41:51 – што, калі ў Беларусь зойдуць рускія44:58 – ці гатовая армія да абароны45:44 – чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага48:59 – БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац52:48 – каго з генералаў паважаюць у войску53:09 – ці мае аўтарытэт Хрэнін54:30 – пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі58:05 – як у арміі ставяцца да Лукашэнкі1:00:10 – як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску1:01:36 – калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай1:01:58 – шляхі вызвалення Беларусі1:04:01 – ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны1:04:56 – галоўныя праблемы беларускай арміі1:05:55 – моцныя бакі арміі1:07:26 – колькі зарабляе баец ССА1:10:34 – калі спыняцца войны1:11:23 – дзе быў падчас пратэстаў 2020-га1:16:40 – пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы



