TOK | TALK Беларусь
TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
Міхась Ільін – пра Ярмошыну і Качанаву, Эйсмант, Умку, КДБ і найлепшыя мемы
1 hour 46 minutes Posted Aug 22, 2023 at 1:16 pm.
0:00
1:46:07
Download MP3
Show notes

У вялікай гутарцы ТОК твітар-гумарыст і стэндап-комік Міхась Ільін расказвае, што яму падабалася ў размовах з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, навошта прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант публікуе камічныя відэа з ім і чаму на яго пакрыўдзіўся палітык Андрэй Дзмітрыеў. Тлумачыць, чаму лічыць найлепшым беларускім комікам Ідрака Мірзалізадэ і як ставіцца да Славы Камісаранкі і Вані Усовіча, каторы працягвае гастраляваць па Расіі.

Разважае пра тое, ці можа ў Беларусі з’явіцца свой Зяленскі. Прыгадвае, як уратаваў адно з самых вядомых відэа з пратэстаў. І між іншым расказвае шмат вясёлых гісторый: як уладкаваўся ў дзяржаўную канцэртную залу, а пасля згубіў працу праз Латушку, як размаўляў з кадэбістам, як вазіў цыгарэты і «касіў» ад войска.