
Sequoia — мабільная праграма, якая дапамагае сачыць за мужчынскім здароўем і вырашаць "адчувальныя пытанні". Гэта пра колькасць сексу, сексуальную цягавітасць і г. д. Што чуваць у гэтага праекта, як ім карыстацца, што ён ужо цяпер можа распавесці пра сексуальнасць беларусаў?
Распавядае CEO Sequoia Дзяніс Галка. Таксама пагаворым пра тое, як праекты з беларускімі каранямі адчуваюць сябе на фоне вайны ва Украіне.
May 13, 2022
31 min

Enjoy.ai не назавеш інакш, як гарачым стартапам. "Наша місія — дапамагаць парам разнастаіць сексуальнае жыццё", — дэкларавалі стваральнікі праекта. Гучыць крута, праўда? І раптам у самым пачатку вясны, калі паўсюль каханне, букеты і сакавіцкія каты, мы даведваемся, што Enjoy.ai закрываецца!
Як гэта — рабіць у Беларусі стартап на тэму сексу? Якія трэнды ёсць у секстэху? Як рэагуюць на гэтую тэму інвестары? І як гэта — зразумець, што твой стартап ператварыўся ў зомбі? Гаворым "пра гэта" з фаўндарам праекта Дзмітрыем Зяневічам.
Mar 30, 2020
35 min

Гэтая гісторыя пачалася са скрадзенага заплечніка, а працягваецца паспяховым стартапам, які дапамагае сцэнарыстам па ўсім свеце спраўляцца з аб'ёмнай працай. Filmustage — гэта вэб-сервіс для апрацоўкі сцэнара фільма з дапамогай нейроннай сеткі. Як гэта працуе, хто карыстаецца сервісам і якія ў яго перспектывы? Распавядае заснавальнікі стартапа Ягор Дуброўскi і Андрэй Каралькоў.
Mar 25, 2020
34 min

Беларуска ў спісе Forbes? Неверагодна, але гэта так! Сёння ў "Стартапніцы" Таццяна Зарэцкая, фаўндар стартапа Laava Tech і ўдзельніца апошняга спіса Forbes 30 Under 30. Адкуль у дзяўчыны інтарэс да сельскай гаспадаркі, што даў пераезд у Эстонію, як гэта — пітчыць, стоячы ў палонцы?
Mar 20, 2020
32 min

Падабаецца ездзіць на машыне, але не падабаецца накручваць кругі па раёне ў пошуках месца для паркоўкі? У беларускіх стартапераў ёсць варыянт — бясплатная мабільная праграма SpotVision, з дапамогай якой можна ўбачыць свабодныя парковачныя месцы на карце.
Стартап пачынаўся з камеры, усталяванай на балконе. Што сёння ўмее нейрасетка SpotVision? Расказвае фаўндар праекта Павел Конан.
Feb 21, 2020
35 min

2019 год быў багатым на падзеі ў стартап-экасістэме. У Беларусі запрацаваў акселератар TechMinsk, інкубатар Demium Startups, прайшоў этап Seedstars World. Шэраг праектаў адзначыўся раўндамі інвеставання. Былі праведзеныя першыя здзелкі з ужываннем "англійскага права". Стартапы, нарэшце, заўважыла дзяржава: БНТУ пачаў даваць грашовыя гранты ўнутраным праектам, некалькі дзясяткаў праектаў пракрэдытаваў "Банк развіцця".
Каб падвесці венчурныя вынікі года, мы паклікалі ў "Стартапніцу" беларускага IT-доўгажыхара Кірыла Валошына. Адзін са стваральнікаў TUT.by і сузаснавальнік шэрагу іншых праектаў, сёння ён актыўна інвестуе и ментарыць стартапы. Адным словам, легенда!
Feb 7, 2020
35 min

Мабільная праграма Artyline прызначаная для стварэння інтэрактыўных прататыпаў на аснове эскізаў з выкарыстаннем камп'ютэрнага зроку. Візуалізацыя і праверка ідэй у адзін клік: эскіз — сканаванне — экран. Проста, як выбраць фільтру Instagram!
Сённяшняя госця "Стартапніцы" — CEO Artyline Алена Малюціна. Пагаворым пра тое, як працуе стартап, пра акселерацыю ў Techminsk і пра перамогу ў конкурсе Golden Kitty Product Hunt.
Jan 31, 2020
34 min

Беларускае браўзернае расшырэнне для вымання даных з сайтаў і іх візуалізацыі Parsers прайшло акселерацыю ў Starta Accelerator у Нью-Ёрку. Як гэта было і што гэта дало? Распавядае заснавальнік і CEO праекта Parsers Яўген Гурыновіч.
Сервіс Parsers дазваляе без выкарыстання праграмавання ў некалькі клікаў "дастаць" даныя з сайта і захаваць іх у патрэбным фармаце. "Парсінг — гэта як прагляд порна. Усе гэтым займаюцца, але ніхто пра гэта не гаворыць", — сказаў неяк Яўген. Ну паглядзім, што ў іх там!
Dec 23, 2019
34 min

Валерый Астрынскі — сузаснавальнік адзінай беларускай сеткі бізнес-анёлаў Angels BAND. Размова пра бізнес-клімат і аптымізм, пра тое, як адчуць перспектыўнасць ідэі, пра патрабаванні інвестараў да праекта і пра многае іншае, на што павінны звяртаць увагу тыя, хто пачынае сваю справу. Таксама Валерый ацэньвае перспектывы тых сфер, у якіх беларускія прадпрымальнікі любяць пачынаць праекты.
Dec 11, 2019
29 min

Стартап-хаб, каворкінг, бізнес-інкубатар, цэнтр прыцягнення, цэнтр развіцця прадпрымальніцтва... Уся гэтая гаспадарка — неад'емныя складнікі экасістэмы стартапаў, альтэрнатыва якім — бацькоўскі гараж. Што выбраць? І дзеля каго (чаго) гэта ўсё? На пытанні вядучых "Стартапніцы" адказвае Дзмітрый Прымак з "Белаграпрамбанка", які днямі адкрыў у Мінску цэнтр развіцця прадпрымальніцтва Igrow.
Dec 6, 2019
34 min
Load more
