
Другі выпуск прысвячаем тэме фрыланса. Як шмат меркаванняў і пытанняў круцяцца вакол часовай працы, так і шмат людзей, якія плануюць або пачынаюць свой шлях у фрылансе.
Аб сваім удалым і няўдалым вопыце распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі аб асалбівых магчымасцях, якія фрылнс дае, і цяжкасцях, якіх ў ім не мала. Нарэшце, адкрыта паразмаўлялі пра свой заробак у сферах аператарства, відэамантажу, ілюстрацыі, анімацыі і капірайтэнга.
Асцярожна! Магчыма змена стаўлення да фрыланса пасля праслухоўвання)
Apr 23, 2023
33 min

Сезон адкрываецца тэмай сталай працы. Па-іншаму беларуская моладзь яшчэ называе яе "праца на дзядзьку". Так што за дзязька такі, і як пабудаваць з ім добрыя адносіны?
Пра свой досвед распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі над рэалізацыяй сваёй творчасці і магчымым шляхам станаўлення "карпаратыўным чарвяком". Агучылі свае страхі: ад думкі "я што, проста зарабляю грошы?" да выкарыстоўвання слова "стабільнасць". Супраць іх вызначылі і добрыя магчымасці, якія дае толькі сталая праца.
Адным словам пра выпуск: насычана!
Apr 5, 2023
37 min
