
У апошнім выпуску сезона Коля й Жэня павяртаюцца ў дзяцінства і пабурчаць аб тым, што раней і неба было больш блакітным, і трава больш зялёнай. Ці будзе крынжаваць Коля з вусікаў Бандэраса? Якія дзіцячыя фобіі ўспомніць Жэня падчас прагляду фільма? Пры чым тут Стэнлі Кубрык? А галоўнае, што чакае нас наперадзе? Пра ўсё гэта вы можаце пачуць у фінале сезона.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Чат: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Jan 31, 2024
26 min

Першы і апошні мультфільм гэтага сезону нарэшце будзе абмеркаваны і раскладзены па паліцам. Ці гэта першая экранізацыя прыгод знакамітых братоў? Як у фільме асвятляецца праблема італьянскай карлікавасці? Ці сапраўды Сайлент Хіл і Смаргонь маюць дачыненне да мультфільма? І якое прозвішча ў братоў? Не, насамрэч, якое? Поўнае імя Марыё - Марыё Марыё? Бязглуздзіца ... Але хлопцы паспрабуюць знайсці адказ на кожнае пытанне. Прыемнага праслухоўвання.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Чат: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Jan 19, 2024
33 min

Восьмы выпуск: Шэры чалавек. Што робіць з прафесіяналамі гара грошай і адсутнаць матываці працаваць?
У гэтым выпуску Жэня й Коля абмяркуюць найгоршы фільм сезону (на іх суб'ектыўнае мерканванне) і паспрабуюць пры гэтым не з'ехаць з глуздаў. Ці Раян Гослінг выцягнуў фільм сваёй ігрой? Ці прагляд гэтага фільму такі ж болячы, як кручэнне вушэй? Ці можа аператская праца прымусіць вас ванітаваць? І прі чым тут Еўрабачэнне й аутсорсінг? На ўсе гэтыя пытанні можна знайсці адказы ў новым выпуску!
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Чат: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Dec 29, 2023
37 min

Гэты выпуск Жэня й Коля не маглі перажыць самі, таму паклікалі падтрымку. Утраіх хлопцы паўранаюць экранізацыю з арыгіналам, пафантазіруюць над кастам, абмяркуюць плюсы й мінусы фільма (у асноным мінусы) і амаль увесь выпуск прарагочуць над уласнымі жартамі (як заўсёды). Прыемнага вам праслухоўвання!
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Чат: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Dec 17, 2023
30 min

Пасля напорыстага фемінізму Капітана Марвэл, у новым выпуску кінападкаста хлопцы пераходзяць да эгацэнтрычнага маскулізма Чорнага Адама. Ці паўплываюць цягліцы Дуэйна Джонсана на гарманальны фон Жэні? Ці змянілася стаўленне Колі да гачы-мучы субкультуры пасля прагляду фільма? І пры чым тут Палесціна? Пра ўсё гэта вы даведаецеся ў новым выпуску Кінашуфлядкі.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Чат: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Dec 10, 2023
37 min

Коля й Жэня ўпершыню сустракаюцца з феміністычнай павесткай у фільмах Марвэл і ўвогуле не ведаюць, што з гэтым рабіць. Як яны перажывуць прагляд гэтага фільма? Яны будуць плакаць і біцца ў істэрыке ці хлопаць у далошкі й таньчыць ад геніяльнасці фільма? І пры чым тут караткаметражкі Marvel і эміграцыя? Вы зможаце пра ўсё гэта даведацца пасля праслухоўвання новага выпуску Кінашуфлядкі.
Падпісвайцеся і хутка пачуемся.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Група: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Nov 24, 2023
34 min

Коля й Жэня працягваюць абмяркоўваць прадукты кампаніі Дысней, маючы супрацьлеглыя меркаванні. Ці атрымаецца ў іх знайсці кансэнсус, ці кляты Дысней, з іх клятымі Зорнымі Войнамі, знішча яшчэ й іх сяброўства? На якім баку моцы апынецца кожны з вядучых у канцы выпуску? Аб гэтым вы даведаецеся ў гэтым эпізодзе падкаста.
Падпісвайцеся і хутка пачуемся.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Група: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Nov 10, 2023
44 min

У гэтым выпуску Коля й Жэня стануць па розныя бакі, каб знайсці ісціну па сярэдзіне. Чаму адказваць за фільм запрасілі рэжысёрку фестывальнага кіно? Якія перакрыжаванні ў фільма з арыгінальным коміксам? Што важней: даць кожнаму персанажу дастаткова часу, ці выдзяляць кагосьці больш за астатніх? Адказы на гэтыя й шмат іншых пытанняў вы знойдзіце ў гэтым выпуску.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Група: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Oct 28, 2023
43 min

У гэтым выпуску дзяцюкі абмяркуюць гісторыю шляха Варкрафта да вялікіх экранаў, як доўга яго чакалі, і хто дачакаўся. Таксама пасмяюцца з выбару актораў на галоўныя ролі й пазахапляюцца з рэвалюцыйных спецэфектаў. І канешне паспрабуюць вызначыць, чаму меркаванні крытыкаў і глядачоў (і трошкі фанатаў) так моцна разыйшліся.
Падпісвайцеся і хутка пачуемся.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Група: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Oct 21, 2023
39 min

У гэтым выпуску Коля й Жэня абмяркуюць, як Венам дабраўся да кінатэатраў, параўнаюць кінаверсію персанажа з яго іншымі з'яўленнямі, а таксама паспрабуюць растлумачыць, чаму Венам гэта хіт сярод глядачаў, але не сярод крытыкаў.
Вядучыя: @blood.nikolai & @eugn_n
Канал: t.me/kinasufladka
Музыка: @chistovmusic
Лога: @tatty_paints
Oct 14, 2023
36 min
Load more
