Show notes
Яшчэ адзін беларускі аўтобус атакаваны дронам у Расіі. Расійскія і беларускія дзяржаўныя медыя, не чакаючы дэталяў, у адзін голас пяюць, што беспілотнік запусцілі ўкраінцы. І што гэта "прадуманая акцыя".Лукашэнка, тым часам, ляціць у самалёце недзе паміж Інданэзіяй і М'янмай. Яму не да дронаў. Ці...?Абмяркоўваем гэтыя і іншыя і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам.



