euroradio.fm
euroradio.fm
Euroradio
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля
Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля by Euroradio
Jul 16
31 min
Аліса Рыжычэнка. Узбекскі “дэсант” праваліўся, а падаткавікі ўжо грукаюць у дзверы. Ці вытрымае эканоміка?
Беларускія падаткавікі пачалі адкрыта пагражаць тым, хто здае нерухомасць, абяцаючы "адміністратыўку" нават за дробныя парушэнні. Тым часам Нацбанк уводзіць новыя абмежаванні на рынках аўто, жылля і турызму, спрабуючы сілай выціснуць валюту з абароту. Ці сапраўды ўлады "заўважаць кожнага", хто спрабуе зарабіць лішнюю капейку? І ці не ператворыцца прымусовая "дэвалютызацыя" ў чарговы параліч для важных рынкаў, дзе людзі традыцыйна давяраюць толькі долару? А пакуль беларусам прапануюць зацягнуць паясы, заробкі чыноўнікаў растуць удвая хутчэй, чым у астатніх — на 15,1% супраць 7,5% у сярэднім па краіне. Пры гэтым спроба замяніць беларусаў, якія з'язджаюць, таннай працоўнай сілай з Узбекістана пачынае трашчаць па швах: мігранты ўжо публічна скардзяцца на заробкі і просяць адправіць іх дадому. Чаму дзяржапарат багацее на фоне агульнага падзення даходаў? Ці змогуць улады ўтрымаць замежных рабочых абяцаннямі, якія не выконваюцца? І што чакае беларускую эканоміку, калі такія бізнесы, як брэнд Honar, спыняюць працу? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Алісай Рыжычэнка.
Jul 16
38 min
Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння
16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў. Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым.
Jul 16
58 min
Сяргей Бесараб. Ад штучнага інтэлекту да радыеактыўных адходаў. Чым жыве беларуская навука?
Улады ўсё часцей гавораць пра штучны інтэлект як пра адну з галоўных тэхналогій будучыні. У Нацыянальнай акадэміі навук запэўніваюць, што ШІ ўжо дапамагае ў сельскай гаспадарцы, медыцыне, працы дронаў і нават распазнае галасы птушак. Але ці сапраўды Беларусь гатовая да тэхналагічнага рыўка, ці гэта чарговая прыгожая справаздача? Тым часам навуковец Сяргей Бесараб прааналізаваў апублікаваную ўладамі справаздачу па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага пункта захоўвання радыеактыўных адходаў БелАЭС — і сцвярджае, што ў дакуменце ёсць сур'ёзныя праблемы і рызыкі, пра якія афіцыйна амаль не гавораць. Ці сапраўды праект настолькі бяспечны, як запэўніваюць чыноўнікі? Чаму на вывучэнне трохсотстаронкавай справаздачы грамадскасці далі ўсяго два тыдні? І чым гэта можа пагражаць не толькі Беларусі, але і суседнім краінам? Пра гэта і не толькі гаворым у жывым эфіры Еўрарадыё.
Jul 16
36 min
Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля
Работа на расійскі ВПК, прыезд Сабаленка і нізкая нараджальнасць у Беларусі— Еўразум за 15 ліпеня | Новости Беларуси за 15 июля by Euroradio
Jul 15
35 min
Павел Баркоўскі. Калі знікаюць не толькі крамы. Ці можна забараніць беларускасць?
Менш чым за два тыдні стала вядома пра закрыццё адразу трох вядомых брэндаў, якія працавалі з беларускай культурнай ідэнтычнасцю, — Honar, Ragna і LSTR. Амаль адначасова з'явілася навіна і пра адмену найбуйнейшага фестывалю гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд". Гэта лёгка ўспрыняць як шэраг не звязаных паміж сабой падзей. Але ці сапраўды гэта проста супадзенне? Ці можна ўжо казаць пра сістэмны наступ на беларускасць — праз мову, адукацыю, культуру, святы і сімвалы? Што адбываецца з беларускай ідэнтычнасцю, калі звужаецца прастора для яе праяўлення? І галоўнае — што могуць зрабіць самі беларусы, каб беларускасць не ператварылася ў музейны экспанат або выключна эмігранцкі праект? Пра гэта і не толькі гаворым з філосафам і грамадскім дзеячам Паўлам Баркоўскім у жывым эфіры Еўрарадыё
Jul 15
41 min
Анатоль Лябедзька. Ціханоўская не пойдзе на выбары. Ці ёсць новы план?
Святлана Ціханоўская заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ці азначае гэта, што тэма выбараў наогул сыходзіць з беларускай павесткі? Тым часам новы склад Каардынацыйнай рады яшчэ не паспеў як след распачаць працу, але ўжо сутыкнуўся з крытыкай. А наперадзе — Канферэнцыя новай Беларусі, ад якой чакаюць не толькі дыскусій, але і новых ідэй. Ці своечасовая заява Ціханоўскай? Што не так з працай новай Каардынацыйнай рады? Ці можна вярнуць выбары ў беларускую павестку, ажывіць актыўнасць беларусаў за мяжой і наблізіць момант, калі вымушаныя эмігранты змогуць бяспечна вярнуцца дадому? Пра гэта і не толькі гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам у жывым эфіры Еўрарадыё
Jul 15
41 min
Аляксандр Кухта. Ад "кашулі Лукашэнкі" да свецкай дзяржавы. Навошта ўладзе рэлігія?
Кашуля "ад Лукашэнкі" нечакана дайшла і да храма: у адным з праваслаўных прыходаў немаўля пасля хрышчэння апранулі ў белую кашулю, падораную ў межах прапагандысцкай акцыі "Трэці — бацькаў". Тым часам у эфіры Беларускага радыё змянілі сетку трансляцый: каталіцкая імша засталася на першым канале, але знікла з радыёканала "Культура", дзе яе гадамі слухалі многія вернікі. Здавалася б, гэта розныя гісторыі. Але абедзве яны пра тое, як дзяржава ўсё больш актыўна ўваходзіць у прастору, якая традыцыйна належыць рэлігіі. Дзе заканчваецца натуральнае супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных супольнасцей, а дзе пачынаецца выкарыстанне веры для палітычных мэт? Чаму ўлады імкнуцца абапірацца на рэлігійныя сімвалы і аўтарытэт царквы — і ці толькі Беларусь і Расія ідуць гэтым шляхам? Як рэлігію выкарыстоўваюць для падтрымкі дзяржаўнай ідэалогіі ў розных краінах свету, у тым ліку ў ЗША пры Дональдзе Трампе? І што насамрэч азначае паняцце "свецкая дзяржава" — ці сапраўды гэта дзяржава, у якой няма месца рэлігіі, ці ўсё якраз наадварот? Пра гэта і не толькі гаворым са святаром Аляксандрам Кухтам у жывым эфіры Еўрарадыё
Jul 15
40 min
Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля
Працоўныя мігранты з Узбекістана, экспарт бензіна ў Расію і вынікі першай паловы года беларускай жанчыны — Еўразум за 14 ліпеня | Новости Беларуси за 14 июля by Euroradio
Jul 14
28 min
Анастасія Лузгіна. Пелеты замест газу, мігранты замест беларусаў. Куды рухаецца эканоміка?
Паездка Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён атрымалася паказальнай. Размовы пра мадэрнізацыю райаграсэрвісаў нечакана суседнічалі з чарговым заклікам масава пераходзіць на ацяпленне пелетамі, а прыродны газ пакінуць "на ўсялякі выпадак". На фоне дэфіцыту працоўных рук улады тым часам ужо шукаюць новых мігрантаў — цяпер ва Узбекістане. І ўсё гэта адбываецца на фоне росту цэн, скарачэння золатавалютных рэзерваў і ўсё больш прыкметнай эканамічнай канцэнтрацыі краіны вакол Мінска. Чаму ўлады зноў робяць стаўку на райаграсэрвісы і ці ёсць у такой мадэлі будучыня? Навошта Беларусі працоўныя мігранты з Узбекістана пасля таго, як гісторыя з Пакістанам так і не атрымала працягу? Што адбываецца з інфляцыяй пасля частковага вываду тавараў з-пад цэнавага рэгулявання, чаму так рэзка падаражэла бульба і як на сітуацыю ўплывае чарговае павышэнне коштаў на паліва? Пра што сведчыць змяншэнне золатавалютных рэзерваў, і чаму свежая статыстыка па бізнесе ўсё больш нагадвае гісторыю пра "краіну аднаго горада"? Пра гэта і не толькі гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной у жывым эфіры Еўрарадыё.
Jul 14
40 min
Load more