Утульны горад
Утульны горад
Даша
“Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года?
29 minutes Posted Jan 28, 2024 at 9:43 am.
0:00
29:12
Download MP3
Show notes
Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? Разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.

  • Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?
  • Дзе хавацца ад моцнага ветру?
  • Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада – дрэнная ідэя?
  • У чым карысць фантанаў улетку?
  • Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?
  • Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?