Утульны горад
Утульны горад
Даша
А грошы дзе?! Як фармуецца бюджэт горада
43 minutes Posted Dec 2, 2023 at 9:19 am.
0:00
43:04
Download MP3
Show notes
Насамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» - па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо, прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Стварэнне бюджэту – працэс складаны, бо трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мясцовы бюджэт фармуецца ў Беларусі, пагаварылі з Вольгай Цесаковай з ініцыятывы «Это наш город».

  • З чаго складаецца гарадскі бюджэт?
  • Як звязаныя супрацоўнікі ДАІ і рэспубліканскі бюджэт?
  • Якая частка грошай ідзе ў рэспубліканскі бюджэт, а якая – у мясцовы?
  • Хто тыя людзі, якія займаюцца размяркоўваннем сродкаў?
  • Што такое легендарны «распіл»?
  • Чаму для фармавання мясцовых бюджэтаў карысна хадзіць на выбары?

Ініцыятыва «Гэта наш горад»: https://etonashgorod.org/

Бот зваротнай сувязі ініцыятывы «Гэта наш горад»: https://t.me/BelarusChangeBot

Інструкцыя, як напісаць зварот да дэпутата: https://etonashgorod.org/kak-napisat-obrashenie

Вебінар "Мясцовыя фінансы 2023: бюджэты для грамадзян ці чыноўнікаў?": https://www.youtube.com/watch?v=tOP5-aEJUIM

Вебінар з Вольгай Цесаковай. Як у бягучых умовах вырашаць гарадскія праблемы?: https://www.youtube.com/watch?v=VaPnpTvX7L8