Утульны горад
Утульны горад
Даша
Пальмы з бутэлек і банеры з каровай: кіч і ЖЭК-арт у гарадской прасторы
32 minutes Posted Sep 30, 2023 at 7:25 am.
0:00
32:39
Download MP3
Show notes

Візуальныя рашэнні на вуліцах беларускіх гарадоў часта моцна адрозніваюцца ад таго, што мы бачым у Заходняй Еўропе. Скульптуры і помнікі, якія стварылі ўжо ў час незалежнасці, а таксама афіцыйныя банеры, плакаты і графіці на сценах чамусьці шмат у каго выклікаюць пачуццё сораму і не падаюцца эстэтычнымі. У дварах жа можна знайсці ўсякія спрэчныя кампазіцыі: жабкі, намаляваныя на камянях, лебедзяў з аўтамабільных шын, азёры са старой цыраты... Такія ўпрыгожанні часта становяцца аб’ектамі для жартаў у сацыяльных сетках.

Дык што не так з выяўленчым мастацтвам у беларускіх гарадах? Сабралі для вас меркаванні дызайнер_ак і мастацтвазнаўцаў.