Утульны горад
Утульны горад
Даша
Адкуль бяруцца заторы ў горадзе і што з імі рабіць
34 minutes Posted Mar 11, 2023 at 9:20 am.
0:00
34:23
Download MP3
Show notes

Заторы на гродзенскіх дарогах – звыклая зʼява. Мы назіраем іх зранку, калі ўсе спяшаюцца на працу, мы стаім у іх увечары, калі ўсе вяртаюцца дамоў. У заторах вінавацяць надворʼе, аварыі, супрацоўнікаў ДАІ і ландшафт. Чаму насамрэч гродзенцы рэгулярна доўгія хвіліны нудзяцца ў заторах? Пры чым тут Нёман і Ленінскі раён? Разбіраемся разам са спецыялісткай па паліталогіі і кіраванні Алінай Харысавай.

  • Адкуль бяруцца заторы ў горадзе?
  • У чым унікальнасць гродзенскага трафіку?
  • Навошта вам уласны аўтамабіль?
  • У тралейбусы ў раніцу не праціснуцца: ці гэта натуральная з’ява?
  • Ці стане затораў менш, калі пашырыць дарогі?
  • Што не так з гродзенскім грамадскім транспартам?
  • Як платныя паркоўкі вырашаюць праблему затораў?
  • Ці рэальна закрыць цэнтр для аўтамабіляў?

Інастаграм Аліны Харысавай: https://www.instagram.com/alinaharisov/

Праект «Яна/Ёй»: https://www.instagram.com/yana.joj/

Выпуск падкаста пра камфортны грамадскі транспарт: https://cozycity.mave.digital/ep-3