Утульны горад
Утульны горад
Даша
Хачу быць урбаніст_кай: ці патрэбна адукацыя, каб паляпшаць горад?
46 minutes Posted Feb 25, 2023 at 9:48 am.
0:00
46:54
Download MP3
Show notes
Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома.

Абмяркоўваем, як займацца ўрбаністыкай разам з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.

  • Куды пайсці вучыцца ўрбаністыцы?
  • У чым адрозніваецца ўрбаністыка ад урбанізма?
  • Чым адрозніваецца архітэктурная адукацыя «у нас» і «у іх»?
  • Каб назвацца ўрбаніст_кай, трэба мець дыплом?
  • Што пачытаць пра ўрбаністыку?
  • Чаму варта адпісацца ад Варламава?

Карысныя спасылкі пра ўрбаністыку: