Утульны горад
Утульны горад
Даша
Габрэйская спадчына і беларускія гарады. Самая недаацэненая частка нашай культуры
38 minutes Posted Jan 20, 2023 at 6:00 am.
0:00
38:13
Download MP3
Show notes
Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі – проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30-40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі менавіта габрэі. Не складана здагадацца, што менавіта габрэйская культура наклала вялізарны адбітак на сучасную беларускую гарадскую культуру. Але які менавіта адбітак? Разбіраемся разам з культурным антраполагам Сцяпанам Стурэйкам.

  • Што такое габрэйская спадчына?
  • Чыя гэта спадчына насамрэч?
  • Дзе шукаць фінансаванне на аднаўленне сінагог?
  • Як на сучасную беларускую культуру паўплывала культура габрэйская?
  • Чаму гродзенская сінагога такая папулярная сярод наведнікаў?
  • Ці абавязкова вучыць ідыш, каб адбудаваць сінагогу?
  • Навошта нам ізраільскія турысты?