Show notes
Беларускае грамадства ў апошнія гады не хоча чакаць, каб нехта прыйшоў і вырашыў усе праблемы, а бярэ ініцыятыву ва ўласныя рукі. Калі мы дазнаемся, што ў горадзе нешта змянілася праз бурлівую дзейнасць грамадзян, то кажам: «гэта зрабіла супольнасць». Але што такое супольнасць? Каго можна лічыць яе часткай, а каго – не? Што рабіць, калі людзі ўнутры супольнасці жадаюць для свайго горада рознага? Разбіраемся разам з менаджаркай культуры Наталляй Зданевіч.
- Як паўстаюць канфлікты ў горадзе?
- Чаму супольнасці востра рэагуюць на тое, што датычыцца гістарычных помнікаў?
- Што павінна вырашаць гарадская адміністрацыя, а што – самі гараджане?
- Чаго насамрэч хоча супольнасць?
- Ці эфектыўныя сацыяльныя апытанні?
- Навошта арганізоўваць грамадскае абмеркаванне?
- Як прыцягнуць да грамадскага абмеркавання як мага больш людзей?
- Што рабіць, калі паміж рознымі прадстаўнікамі супольнасці пачынаецца бойка?

