Утульны горад
Утульны горад
Даша
Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам?
40 minutes Posted Aug 28, 2022 at 7:55 am.
0:00
40:22
Download MP3
Show notes

Трэнды ў развіцці грамадскага харчавання мяняюцца з надзвычайнай хуткасцю. Калісьці ў горадзе мы маглі паесці або ў даражэзных рэстаранах, або ў працоўных сталовых. Праз некаторы час з’явіліся намёты з піражкамі і кафетэрыі з растваральнай кавай. Зараз горад ахапілі ўтульныя кавярні, піцэрыі, гастра-бары і рэстараны хуткага харчавання. Як мяняюцца рэстарацыі і як гэтыя змены ўплываюць на грамадскае жыццё, разбіраемся разам са стваральнікамі інстаграм-праекта «grodno.est».


  • Чаму кавярні – болей не проста месцы для паесці?
  • Навошта патрэбныя гастрафэсты?
  • Якімі хітрыкамі рэстарацыі прыцягваюць спажыўцоў?
  • Чаму гродзенскія кавярні такія маленькія?
  • Каму патрэбныя кава без кафеіну і малако без лактозы?
  • Чаму для сустрэч з сябрамі, каханымі і калегамі мы абіраем розныя рэстараны?


А Андрэй жа яшчэ і вядучы нашага сяброўскага падкаста "Гаворыць Гродна"! Паслухайце яго абавязкова.


Дарэчы, прам зараз у Гродне рыхтуюцца да адкрыцця чатыры новыя рэстараны!