Утульны горад
Утульны горад
Даша
Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца?
47 minutes Posted Aug 14, 2022 at 7:00 am.
0:00
47:18
Download MP3
Show notes
Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраемся, хто не спіць у начным горадзе і якая інфраструктура патрэбная гараджанам у цёмны час сутак.

  • Хто працуе ноччу?
  • Як павінны асвятляцца дарогі?
  • Ці праўда ноччу здараецца болей злачынстваў?
  • Як звязаны цягнікі і гарадскія аўтобусы?
  • Якая карысць ад офісаў, калі супрацоўнікі спяць?
  • Ці сапраўды ноч цёмная і поўная жахаў у беларускіх гарадах?

Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял - поўны спіс начных крамаў Гродна.

У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери».