Музыка в стол
Музыка в стол
Legal Music
Алег Хаменка (Палац) - аб новым трэндзе на этна музыку і як знайсці свой аўтарскі стыль.
1 hour 4 minutes Posted Jun 17, 2022 at 9:00 pm.
0:00
1:04:52
Download MP3
Show notes
Алег Хаменка - беларускі музыка, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта "Палац". Член Беларускага рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва.

Праекты з якімі працаваў і працуе:
У 1992 годзе стварыў групу "Палац", а ў 1998 стаў мастацкім кіраўніком калектыву, праца з групай працягваецца і па гэты дзень.
Разам з гуртом шматкроць удзельнічаў у фестывалях «Басовішча» (Польшча), «Рок-каранацыя» (Беларусь), Славянскі базар (Беларусь), фальклорных фестывалях Еўропы: EBU Contemporary Folk Music Festival (Германія, 1994), Suklegos (Літва, 1987), і краін СНД Голас Азіі (Казахстан, 1995), казачы круг (Расія, 1999), Країна Мрій (Украіна, 2010)

У 2003-2004 гадах аўтар і вядучы праграмы "Настаўніцкая" на тэлеканале "Лад". Таксама доўгі час быў радыёвядучым радыёверсіі хіт-параду «Tuzin. fm»

У 2008 скончыў аспірантуру БДУКіМ па спецыяльнасці культуралогія. Старшы выкладчык кафедры «Рэжысура эстрады» БДУКМ.

У 2008 годзе пры падтрымцы Дзіцячага фонду ЮНІСЕФ, сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісалі і выпусцілі для дзяцей серыю аўдыёказак "Беларускія народныя казкі"

З 2009 года Пастаянны вядучы фестывалю "Камяніца"

У 2009 годзе стварыў фестываль "Bela music", які праходзіў на аэрадроме "Баравая"

У складзе гурта "Палац" здымаўся ў мастацкім фільме "Анастасія Слуцкая", так сама у эпізадычнай ролі самога сябе ў серыяле "Вышэй за неба"

"Рок-карона 1996" у намінацыі " традыцыі і сучаснасць"
"Рок-карона 2001" у намінацыі "кліп года"