
Беларусь перажыла не самыя казачныя часы. Хаця ў нас захаваліся міты і легенды, якія перадавалі з вуснаў у вусны нашыя продкі, – гэта нашая скарбніца. Але для таго, каб яна захавалася нават у такім выглядзе, загінула шмат людзей. Сёння мы пагутарым пра самую чорную ноч у гісторыі Беларусі. Па трагічнасці гэта падзея можа канкураваць хіба што з 11 верасня ў Амерыцы.
Гэта ноч расстраляных паэтаў у Беларусі. Ноч, калі ўлады, як быццам крывавыя цмокі, пазбаўляліся ад тых, каго не маглі сабе падпарадкаваць.
Падтрымаць выхад новых падкастаў Belarus FM: https://belarus.fm/donate
Oct 29, 2022
24 min

Ці захаваліся да нашага часу звесткі аб ведзьмах або русалках? І як гэта было звязана з выхаваннем дзяцей? Ці існавала ў той час паняцце паўналецця? Цяпер, напрыклад, сэкс да 16 гадоў лічыцца злачынствам, 16 гадоў — гэта ўзрост згоды. Але тады не было Крымінальнага кодэкса і, вядома, адзіным законам былі бацькі. Чаму цяпер у нас больш праблем? З-за таго што дазволена больш, або з-за Інтэрнэту, недасведчанасці ды школы?
Падтрымаць выхад новых падкастаў Belarus FM: https://belarus.fm/donate
Oct 22, 2022
23 min