Ці ёсць EdTech у Беларусі?
Ці ёсць EdTech у Беларусі?
EdTech Belarus
Ці ёсць EdTech у Беларусі? З Сяргеем Красаковічам
1 hour 20 minutes Posted Jan 6, 2023 at 4:53 pm.
0:00
1:20:12
Download MP3
Show notes

Сфера адукацыі - адна з самых вялікіх у свеце, бо праз яе праходзіць значная большасць насельніцтва планеты. Сюды прыцягваюцца інвестыцыі і ўкараняюцца інавацыі, якія выкліканы павысіць эфектыўнасць перадачы ведаў ад адукатараў да вучняў.


Усе гэтыя інструмэнты ўваходзяць у паняцце Еduсаtiоn Тесhnоlоgiеs (адукацыйныя тэхналогіі). Каротка іх завуць ЕdТесh.


Цяпер у прафесійнай сферы ўжо не патрабуецца толькі высокая кваліфікацыя, трэба быць праактыўным і валодаць разнастайнымі "мяккімі навыкамі" (soft skills). У рашэнні гэтай нялёгкай задачы на дапамогу і адукатарам таксама прыходзяць тэхналогіі.


EdTech-рашэнні змяняюць традыцыйныя ўяўленні аб адукацыі на нашых вачах. Тэхналагічныя рашэнні робяць навучанне лягчэйшым і цікавейшым.

А ці ёсць EdTech у Беларусі?


Спрабуем адказаць на гэтае пытанне разам з нашымі суразмоўцамі – заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, прадпрымальнікамі, стартапамі, адукатарамі, інвестарамі …


Сяргей Красаковіч, https://www.facebook.com/s.krasius

выкладчык, ментар, head of marketing беларускага стартапа Lingvanex https://lingvanex.com/